|
Мой чарговы верш
Мой чарговы верш – якім ён будзе? Што хачу я ім да вас данесці? Выйдзе сонца – лепей стануць людзі, Смех і песні мы пачуем дзесьці. Пойдзе дождж, агідны і халодны, Пабягуць усе хутчэй дахаты. Не захоча захварэць нiводны, Ці то бедны ён, ці то багаты. Рыба знойдзе месца, дзе глыбока, Звер лясны – дзе ціха i бяспечна. Я на свет гляджу ў абодва вока: Ён ужо не той, што быў спрадвечна. Кожны хоча жыць магутнай верай, Што жыццё не абарвецца раптам, Што сусвет пазбегне ночы шэрай I праслужыць доўга мірны атам. Кожны хоча гадаваць нашчадкаў, Піць з крыніц, купацца ў чыстай рэчцы, Ды кіслотных не чакаць ападкаў… Не перамагчы прыроду ў спрэчцы. Мой чарговы верш – якім ён будзе, І ці будзе заўтра ён наогул? Выйдзе сонца, а ці выйдуць людзі? Гэтае вядома толькі Богу. 26.05.2014 Махнач Сяргей, г.п.Калодзiшчы
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|