|
Падае долу кляновы лісток сірацінай...
Падае долу кляновы лісток сірацінай, Чырвань каліны ўлагодзіць трывогу душы, Луг адцвітае – прывычная воку карціна. Восені подых. Калючы. Халодны. Чужы. Ціха кружляюць сняжынкі з бялюткіх аблокаў. Ружы пад снегам. Іх летам садзіла сама. След пакідаю на сцежцы. Прыгожы. Глыбокі. Я ўжо не тая. І больш не здзіўляе зіма. Дні так бягуць – не зважаеш і нават не лічыш. Зноў занявесціцца груша ля спальні акна. Я не гадаю, калі мяне неба пакліча. Дый без мяне не заблудзіцца, прыйдзе вясна... Таццяна Цвірка (г. Клецк)
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|