|
ВЕЧНАЕ
Замітусіліся зоркі-сняжынкі, Зімка-зіма карагод завяла. Сыплюца, мрояцца думкі- іскрынкі… Зноў захмялела ад іх галава. Хутка вяснянка закружыць танцоўшчыцай, Ёй ручайкі зазвіняць наўздагон. Светлай надзеяй думкі напоўняцца, Ціха растане самотлівы сон. Лета напоіць гаючай крыніцай, Водарам кветак сваіх адурманіць. Ноччу купальскаю сэрцу не спіцца: Верыцца ў лепшае, хочацца марыць! Восень –матуля марозлівым ранкам Клопатаў многа прыносіць з сабою. Кружаць лістотаю думкі-гаданкі, Зноў галаве не даюць спакою. Змене пор года даўно не здзіўляешся… Глянеш- а снег ужо дрэвы ахутвае. Толькі чакаць аднаго не стамляешся - Шчасця… Калі ж яно ў дзверы пастукае? Таццяна Цвірка (г.Клецк)
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|