НА ШЧАДРЭЦ
У зімовым садзе варажыла
У шчодры вечар.
Страх не браў мяне.
Перавязвала галінкі жылай,
Каб разрэзаў суджаны у сне.
На нагу шкарпэтку нацягала,
Каб другую любы надзяваў,
І вадою тварык умывала,
Каб уночы мілы выціраў.
І пад ложак кладачку хавала –
Мо праз мосцік хлопец правядзе?
І ў люстэрка пра свой лёс пытала,
І пісала воскам па вадзе…
Жаніха, на жаль, не разглядзела
(Іх было, напэўна, з паўсяла),
Ды надзеяй шчыраю ірдзела
І святой рамантыкай жыла.

Таццяна Цвірка (г.Клецк)скачать dle 11.3
автор - czvirko  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики