Сляза
Па дзявочай шчацэ
сляза
Працячэ,
Мо і плямкі не будзе.

І турбот ні сабе, ні людзям –
Зноў заззяе яе краса!
Мо і шчасце ў слязе той, мо гора,
Ці то проста роспачы жах,

Што ўжо знік дзесь кахання птах
І пачуцці ў душы не гавораць?
Зразумееш ці ў тым узросце,
Што ёсць важкае, што даражэй?

Можа плакаць, а можа хутчэй
Усё вырашыць?
Вельмі не проста!..
А мо сталыя слёзы ўжо гэта?

Бо і маці была дзяўчынай,
І зрабіць ўсё жадала чынам,
Ды жыццё пераблытала мэты…
І дзяўчыне той, і нам ўсім…

Жылко Уладзімір
(г. Нясвіж)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики