Настаўнікам нашым
Тыя, у каго мы вучымся, правільна называюцца
нашымі настаўнікамі, але не кожны, хто
вучыць нас, заслугоўвае гэта імя.
І.Гётэ

У жыцці настаўнікаў нямала
Кожнаму сустрэць з нас давялося.
Я лічу, што мне пашанцавала,
Хоць ужо не за гарамі восень.

Памяць захавала да драбніцы
Галасы і рухі іх, і твары.
Нас вучылі ўсё жыццё вучыцца
І ісці насустрач светлым марам.

Глыбіню і веліч роднай мовы
Нас вучылі адчуваць і бачыць,
Карыстацца беларускім словам,
Разумець яго святую значнасць.

Прыкладам сваёй руплівай працы
Кожны дзень давалі вучням многа,
Бо сваёю большасцю, зазначу,
Педагогамі былі ад Бога.

Са спазненнем шчырая падзяка
Ў гарачым сэрцы ўзнікае…
Нам цяпер само жыццё адзнакі
Кожны дзень няўмольна выстаўляе.

Бярэзіна Тамара (г. Маладзечна)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики