Купаецца сонца ў люстэрку
Купаецца сонца ў люстэрку
Празрыстай азёрнай вады.
Ў бялюткіх вясновых сукенках
Стаяць задуменна сады.

І ззяюць агнямі вясёлкі
У кроплях сцюдзёнай расы.
Ледзь чутна у ранішнім золку
Плывуць жаўрукоў галасы.

А дзесьці далёка зязюля
Адлічвае нашы гады.
Душой на хвіліну адчуеш,
Што госць на Зямлі гэтай ты.

Але, каб не згінуць бясследна,
Каб госцем не быць у жыцці,
Павінен ты з чыстым сумленнем
І з годнасцю шлях свой прайсці.

Нупрэйчык (Плакса)
Галіна
(г. Клецк)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики