Мяжа
Мяжа паміж злом і дабром
Сцяжынкаю вузкай пятляе.
У спрэчцы адвечнай з жыццём
Яе не кожны заўважае.
Да вечнасці блізіцца час,

А плод забаронны – дурманіць.
Грахі выпрабоўваюць нас,
У цемры палону трымаюць.
Не ў іх трэба слодыч шукаць,

Бо лёгка ступіць да благога…
Па ўзмежках не будзе блукаць
Душа, што спазнала ўжо Бога.

Нупрэйчык Гаіна
(г. Клецк)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики