|
Квадратнае
Гэта сонца не сагрэе ніколі, Песнi птушак не прагоняць тугi. Я гляджу з трывогай на наваколле: Год прайшоў, і хутка пройдзе другі, Як у горад пераехаў аднойчы Закаханы і наіўны юнак. Мне жыццё адкрыла з большага вочы, І цяпер іх не закрыць аніяк. Гэты дождж не перашкода для думак, Гэты вецер – не прычына сядзець. Сум папоўніць накапляльны рахунак – Кіне з радасцю асеннюю медзь. І пайду я па сцяжынцы ў дзяцінства, Незваротнае шукаючы зноў. Стаў навек палонным гэтага Мінску, На квадраты размяняўшы любоў. 27.10.2015 Сяргей Махнач, Калодзішчы
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|