|
Развiтальныя словы
Развітальныя словы твае не ўспрымаю сур'ёзна: Іх атрутнае рэха мой добры настрой не псуе. Нам ужо не змяніцца. Разыдземся, покуль не позна. Для мяне, як паветра, апошнія словы твае. Ты злуешся і кажаш, што я прападу, небарака, Што каханне маё – гэта вершы, папера, гульня. Зразумей, для мяне адзінота – не крыж, а падзяка За палову жыцця, у якой я змагаўся штодня. Я змагаўся за права шукаць, памыляцца, знаходзіць, За куток цішыні, у якiм узнiкаюць радкi. Ты мяне прызямляла, старалася мне перашкодзіць, І цяпер апаноўвае холад кватэры куткі. І гудкі ў тэлефоне маім, як дарэмныя гукі, Урачыста растануць, не могучы нешта змяніць. Растаемся… Нарэшце жыццё мне развязвае рукі, Я зматаю ў клубок гэту, моцную некалі, ніць, Размахнуся як след, і адпраўлю каціцца па полі Ўсё, што перашкаджала мне вольна рукамi ўзмахнуць: Ты каціся, благое, і не сустракайся ніколі, Я хачу цішыні, каб спакойна ў сябе зазірнуць. 12.11.2015 Махнач Сяргей, Калодзiшчы
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|