|
Кату
Дробныя кроплі па даху, Слёзы буйныя ўнутры. Раз вінаваты – на плаху. Шыю мне, кат, разатры. Чуеш? Адчуй: пад далонню, Пульс мой нястрыманы б'е! Смерць пераблытала з бронню, Я не заказваў яе. Будзе рука твая лёгкай, Вочы заплюшчу, засну. Недзе ў краіне далёкай Першым сустрэну вясну. Сорамна стане і горка Страчанаму чытачу. Лепей сякера, чым порка – Паабяцай Махначу. Вершы, імгненныя промні, Зверху ляцяць на мяне. Не заслугоўваю помнік – Крытык няхай памяне Словам прыемным, і добра. Помнік – героям вайны. Колькі, скажы мне, гадоў, брат, Без адчування віны Згодна загаду адсек ты, Колькі галоў астудзіў? Мы не з аднолькавай секты, Хутка засну, не будзі. Не пакаранне – сякера, Кажуць, увесь не памру, Бо застанецца папера, Вершы яе не атру… 06.12.2015 Махнач С.Ю., Калодзішчы, Мінскі раён
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|