ВЕРШЫ-РУБАІ
На жаль так часта па жыцці бывае:
Здаецца, і яна яго, і ён яе кахае.
І вочы ў вочы за адным сталом.
А душы, душы – адзінота разрывае.

* * *
Як часам хочацца даверыцца, адкрыцца,
Пра ўдачы расказаць ці пахваліцца.
Ды ўспамінай наказ людзей бывалых:
«Нямодна радасцю ў наш час дзяліцца!»

* * *
Як разглядзець таго, хто побач трэцца.
І лашчыцца, й згаджаецца, й клянецца?..
Дык паспрабуй у чымсьці адказаць –
Адразу рэхам гэта адзавецца.

* * *
Як цяжка ўсведамляць, што ты на гэтым свеце
Макулінка… Пішы,пішы, паэце!
Хоць дробачку сябе ты ўсё ж пакінь.
Хто ведае куды цябе закіне вецер?

* * *
Не віні сябе ў тым, калі зробіш не тое,
Калі дзесьці схлусіў дзеля справы святое.
Самаедства і жаль бог даруе табе.
Ты не лашчы ў сабе толькі сэрца пустое.

Таццяна Цвірка. г.Клецк.скачать dle 11.3
автор - czvirko  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики