|
Так хочацца сонца ў акне...
Так хочацца сонца ў акне! Адбіткаў праменняў у лужах. Калі, ўрэшце, крызіс міне? У сэрцах, у думках, у душах? Калі зазвіняць капяжы Манетамі шчырасці ў людзях? І іх, паўсляпых, на мяжы Жыццёвага яру разбудзяць?! І свой палінялы убор Сарве з плеч худых Цярпенне. А вочы захочуць зор, І выпрастацца - калені. Калі ў недалюбленых іх Вясёлка на вуснах зайграе? Спакутаваных і святых Пакліча дарога да раю… І снегам апошнім сплыве Санлівасць і раўнадушша. Так хочацца сонца ў акне! І чуласці ў стомленых душах. Таццяна Цвірка, г.Клецк
автор - czvirko :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|