|
Матэматыка
Ноч на дзень памножу – будзе раніца, Ліпеньскае сонейка прачнецца. Сонца, ты дазволь спытаць-параіцца: Як знайсці мне страчанае сэрца? Уздымуся па вясёлцы крокамі (Неба вабіць каляровай стужкай): Можа там, высока, над аблокамі, Сэрца паляцела ў вырай птушкай? Пэўна, я хварэю шчасцем леташнім, Дзе любіў, губляў, шукаў і марыў. Вецер дапаможа мне, бо гэта ж з ім Разганялі мы пытанняў хмары. Шчасця паласа зусім танюткая, Таўшчынёй нагадвае сурвэтку. Вецер, адкажы, чаму так хутка я Страціў у мінулым сэрца-кветку? Ноч на дзень памножу – будзе раніца. Сэрца-апельсін дзялю на долькі. Падзялю – і вечар атрымаецца, Гэта матэматыка, і толькі. 04.07.2016 Махнач Сяргей, г.п.Калодзiшчы
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|