З БАЛЬНІЧНАГА СШЫТКА. Дыялог з сабой
У невядомасць шлях ляжыць,
Доўгі шлях праз навальніцы…
Супакойся, трэба жыць,
Шлях пакутны – да бальніцы.
Шлях дзе іншы, можа, ёсць?
На яго хачу прасіцца.
Кудысьці знікла весялосць
Шляхам тым, што да бальніцы.
Шляхам я прайду другім?
Двойчы нельга нарадзіцца!
Наканавана ісці тым,
Тым, што толькі да бальніцы.
А навошта мне той шлях,
Калі лепей будзе дома?
Шлях былы твой па грахах,
Гэты – за грахі, вядома.

Рунцэвіч Уладзімір (г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики