НА КРЫЛАХ ВЕЧНАСЦІ
Між зор душа, як вольны птах,
На крылах Вечнасці ляціць.
Без межаў сіла і прасцяг –
Натхнення музыка гучыць.

Далёка круціцца Зямля,
Маленькай кропкаю плыве.
І танчаць ноты спакваля –
Саната «Лунная» жыве!

Прыйшла ў трывожны гэты свет,
Як першы снег, як лёсу ўздых
І самы светлы запавет:
Адно каханне на дваіх…

Жыцця самотны паварот.
Туга падманутых надзей…
Гучыць Бетховен сотні год,
Хвалюе тысячы людзей.

Нупрэйчык Галіна (г. Клецк)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики