ГЛІНЯНЫ ЗВОН
Кавалак гліны, узмах зусім кароткі
І ў цэнтры круга горка – як курган.
Рух майстра філасофскі, нетаропкі,
З-пад рук магічна вырастае збан.

У даўніну ў ім малако трымалі,
Палуднем бралі ў летні сенакос,
Вадой сцюдзёнай ў спёку залівалі,
Травой закрыўшы, ставілі ў пакос.

Цяпер ён сувенір, ды паступова
У побыт зноў вяртаецца да нас
(Калі ў каго на вёсцы ёсць карова,
То малако ў збане – у самы раз).

…Узор кладзецца, быццам хвалі, новы,
Нібыта поле сейбіт узараў :
Ганчар стварае посуд адмысловы,
Як чалавека Бог калісь ствараў.

Рукой стамлёнай злёгку чуб паправіў
І сцёр між справай кроплі поту ён.
І зноў за працу – продак што праславіў –
Каб чулі праз вякі гліняны звон.

Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики