КНІГА ЖЫЦЦЯ
Прыйдзе час – забаліць і заные душа…
Дзесь на мройнай мяжы ценяў кружыцца зграя,
Там няздзейсненых мар і расстанняў імша –
На жалейцы самота расчулена грае.

Прыйдзе час сумаваць па чародцы хацін,
Дзе жабрачкай самота і сёння блукае.
Там, калісьці адрокшыся лю?бых мясцін,
Сэрца горасна маму з нябыту гукае.

Прыйдзе час шкадаваць безліч страчаных дзён,
Дзе памылкамі крэсліў свой пошук высновы,
Дзе не змог і не выспеліў здатнасці плён…
Толькі кнігу жыцця не напішаш нанова.

А пакуль – ты шануй усё тое, што ёсць,
Што яшчэ не абрынула ў бездань спакуса.
Прыйдзе час… А пакуль – кожны з нас толькі госць
На зямлі, дзе жывём мы надзейным хаўрусам.

Рэўтовіч Рэгіна (в. Станькава, Дзяржынскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики