ЧАС
ты знаеш
з намі штось не так
змяніўся час
а можа мы яго змянілі
так ці інакш
ён нас не пазнае
і нават для прыліку
не зірне ў наш бок
але ж мы не адны
і гэта цешыць
час ад часу
спрабуе збегчы
таксама й мы з
тымчасам
дрэвы голыя стаяць
ды ўсё не так як летась
няма бярозкі побач з домам
яе нядаўна ссеклі
худую і маленькую дзяўчынку
ні зморшчынкі ні шнара
на яе цнатлівым целе
адно кармушка для птушак
зламалася цяпер
сінічкі прылятаюць на акно
і дзюбкамі дзяўбуць
скрылёк старога сала на цвіку
прыбітым толькі што
сінічкі ў нас гасцююць
і адбіраюць час
як добра любая дачушка
што ты яго не ведаеш
але ж я не забуду
як аднойчы
з ім пазнаёміла мяне

Емяльянаў-Шыловіч Алесь (п. Бараўляны, Мінскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики