Ізноў кармлю падманам вочы...
Несвоевременность – вечная драма, где есть Он и Она.
И. Тальков

Ізноў кармлю падманам вочы,
Што кветкі ў вазе – для мяне.
І ўжо кульгае, а не крочыць
Стары гадзіннік на сцяне.

Яшчэ з праменьчыкам гуляе
Твой фотаздымак на стале.
І вера зрэдку суцяшае:
«Ну пачакай яшчэ»… Але

Тваіх гербераў вейкі звялі,
Сустрэч размыты берагі.
Надзею ўжо смакуюць хвалі
Адчаю, жалю і тугі.

Упарта берагчы спрабую
Тваёй прысутнасці сляды.
Але ўяўленне ўсё ж малюе
Карціну, дзе ёсць я і ты.

Не спадзявайся больш на словы:
спяшы-спяшы, жаданы госць,
бо піша Несвоечасовасць
трагедыю. Фінал – вось-вось…

Цвірка Таццяна (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики