ФIЛАСОФСКАЕ
Паміж аблокамі прасвет
І сонейка нясцерпна грэе…
Прасвет – нібы акно ў Сусвет,
Які ніколі не старэе.

Старэюць дрэвы, гарады,
Старэюць людзі на планеце,
Імкнецца погляд іх туды,
Дзе зоркі свецяць у Сусвеце.

Дзе незлічоны лік планет,
Магчыма, дзе жыццё віруе…
І дзе магутнейшы Сусвет
Жыццём, разумным, там кіруе.

Дзе шмат мінае зім і лет,
Ніхто ніколі не хварэе…
Дзе між аблокамі прасвет
І сонейка нясцерпна грэе…

13 верасня 2021 года

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики