СЛЯЗА
Па дзявочай шчацэ сляза
Працячэ, мо і плямкі не будзе.
І турбот ні сабе, ні людзям –
Зноў заззяе яе краса!

Мо і шчасце ў слязе той, мо гора,
Ці то проста роспачы жах,
Што ўзнік дзесь кахання птах
І пачуцці ў душы не гавораць?

Зразумееш ці ў тым узросце,
Што ёсць важкае, што даражэй?
Можа, плакаць, а можа, хутчэй
Усё вырашыць? Вельмі няпроста!..

А мо сталыя слёзы ўжо гэта?
Бо і маці была дзяўчынай
І зрабіць усё жадала чынам,
Ды жыццё пераблытала мэты…

Жылка Уладзімір, г. Нясвіж


автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики