Як навучыцца не чакаць...
Як навучыцца не чакаць:
Ад нецярплівага – трывання,
Ад баязлівага – прызнання,
Ад бессардэчнага – дабра?
Як навучыцца не шукаць:
У раўнадушнага – кахання,
У бездакорных – спачування,
У бессардэчнага – дабра?
Ды трэба проста перастаць
І спадзявацца, і чакаць.
Тады лягчэй вам будзе жыць.
Па немагчымаму тужыць
Патрэба знікне. І тады
Жыцця мінулыя гады
У новым вобліку паўстануць
І сэрца мучыць перастануць.
Тады ты свет наноў убачыш,
І не другіх – сябе прабачыш,
Што доўга так дарма шукаў:
У раўнадушнага – кахання,
У бездакорных – спачування,
У бессардэчнага – дабра.
Шукаў – і марна спадзяваўся,
Пакуль урэшт не разабраўся,
Што ад людзей не след чакаць
Больш, чым яны могуць даць.

Любанец Соф’я (г. Нясвіж)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики