|
Сачу з любоўю за дзіцячаю гульнёй...
Сачу з любоўю за дзіцячаю гульнёй: Тут смех, няўрымслівай фантазіі палёт, Хлапчук рухавы, хуткі, нібы верталёт. З пяшчотаю любуюся і цеплынёй, Ад захаплення паляпшаецца настрой, Па жылах соладка ліецца, нібы мёд, Пачуццяў трапяткіх прыемны карагод, Душу напоўніўшы крынічнай чысцінёй. Наканавана чалавеку пастарэць, Стары не можа маладым агнём гарэць. Жыццё прабегла бойкай, гулкаю вадой, Няспыннай плынню змыла гоман веснавы, А старасць з доўгаю сівою барадой Адвечнай мудрасці нясе выток жывы. Бярэзіна Тамара, г. Маладзечна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|