Хопіць дымам з шыпшынай...
Хопіць дымам з шыпшынай,
Узмацняўшым усходы,
Дзе калючым насеннем
Трыснёг дыхае ў зорнай сіні,
Закрываць і хаваць ад мяне дарогу.
Цягнік ўжо хутка,
Ён не сыходзіць з пуці.
Не кажу пра радзімыя краявіды,
Пра колер жалеза ў кроплях расы,
Пра поле з бур’янам зялёна-вільготным ля дрэва,
Пад карэннем якога ўзаралі зямлю чорным рылам дзікі –
Амярцвелага дуба з сухой прагнай коркай,
Ты пачуй, як ён стогне па кроплях вады.
Я прайду праз усё гэта – і ніхто не заўважыць,
Як сумую і што гатова аддаць
За жыццё побач з гэтым ўзгоркам.
Памятай: цягнік не будзе чакаць.
І мінаю ўжо ў воку адбітыя
Камень без назвы і дом мурашоў,
Кветкі, стагі, звонку мохам парослыя хаты.
Прывіды
У вочках дзікіх, карэлых звяроў.
Вось і ён.
Я заспяваю.
На жаль,
Аддасца маланкай у роспачы дум
Абяцанне, табе што давала
Амаль на крыві: не пакінуць цябе
І ў сэрцы захоўваць, пакуль не памру.
Але ведай, яго не цураюся –
Споўню цалкам. Або мне не жыць
У мясціне прыгожай, дзе з такіх жа,
Да мяне падобных, запалак
Можна крэпасць вялікую скласці –
І гэтак жа хутка спаліць.
Не згублю тыя словы,
Кожны дзень іх на вуснах буду трымаць,
І цябе ў час спаткання (неверагодна!)
Гэтак жа змушу
Бясконца
Мне іх паўтараць.

Слуцкая Юлія, г. Вилейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики