“Жыццё – смяротная хвароба”
“Жыццё – смяротная хвароба”,
Як кажа рэжысёр Занусі.
Лунае здань таго мікроба
Над Ганай, Чылі, Белай Руссю.
Ва ўсіх краінах і дзяржавах
Паміж паклонаў і праклёнаў
У пошуках любві і славы
Ствараем свой маршрут – да склону.
Змагаемся ў чарговым гейме,
Кідаемся ў віры крутыя –
Ці да парфумаў, “Арыфлэйма”,
Ці да пластычнай хірургіі.
Бо з мэтай адагнаць старэнне
Ды з прагаю падмаладзіцца
Імкнецца Божае стварэнне
Паспець! Патрапіць! Не спазніцца!
І кожны лёс – чарговай спробай,
А водар лёсу – тонкім спрэем...
Жыццё – смяротная хвароба.
Ды ўсё ж – шчаслівыя – хварэем.

Лілія Мялешка (г. Клецк)

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 1
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

У Soaring уже есть 6 комментариев и 96 новостей. Сам он из группы Администраторы.
Жизнь надо прожить ТАМ, где не будет мучительно больно...))) wink_mini
  

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Лирика
Баллады
Басни
Для детей
Эпиграммы
Сказки


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики