|
МАЙСТАР
Станок няхітры сярод хаты. Святло лучыны дымна-цмянай. Разак у пальцах вузлаватых З шурпатай ручкаю смалянай. Бліскучай залацістай стужкай Заблытаныя ногі ў лапцях. І пахнуць ліпаваю стружкай Закураныя сцены ў хаце. А з-пад разца на свет убогі, На майстра згорбленыя плечы Глядзяць жывыя вочы Бога Суровым позіркам у вечнасць. Глядзяць туды, дзе з цягам часу Царкоўны прыцемак вясковы Засвеціцца іканастасам Пад пазалотаю васковай. А ён, знясілены ад стомы, Задрэмле на палацях чорных І застанецца невядомы Ў сваім майстэрстве непаўторным. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|