|
Мне бывае на досвітку сніцца...
Мне бывае на досвітку сніцца Крыж за вёскай ад часу сівы, На высокім пагорку званіца І разбураны купал царквы. Там я босы ў далёкім маленстве Бегаў з гэтых пагоркаў крутых І шукаў у царкве падабенства Дзеда з фрэскамі лікаў святых. А бабуля за гэта мне потым Па азадку пякла крапівой. І хрысціла спалдохана ўпотай, І хістала сівой галавой. Век дваццаты! Мы ў ім вырасталі. І за намі наглядваў з кута Папяровы з часопіса Сталін Замест ліку Святога Хрыста. Мне бывае на досвітку сніцца, Што лячу я на крылах туды, Дзе з дзяцінства Святая крыніца Дасць мне кроплю гаючай вады. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|