МАЯ МАЛІТВА
У царкве, мячэцi цi ў касцёле, Татарын, рускi цi паляк Грахi малiтвамi адмоляць... Зноў носiць кожнага зямля. За дзень пражыты я малiўся, Грашыць не думаў з той пары, Калi на гэты свет з'явiўся I ў час, калi ўжо стаў старым. Малебен Усявышнi чуе, Як просім шчасце i любоў. Ад бед мяне заўжды ратуе, Вядзе да ўрокаў і высноў. Дарог да Бога я не трацiў, Хоць ярым вернiкам не стаў. Сваё духоўнае багацце Заўсёды людзям аддаваў. І паўтараю зноў малiтву За працавiты наш народ: «Жыццё не можа быць без бiтвы За ураджаі з году ў год!» За хлеб, за мiр i лад малюся, За тых людзей, што так люблю, За тое, што жыву, дзiўлюся На беларускую зямлю. Яўген Карпуць (г. Стоўбцы)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|