|
НЕМАЎЛЯТЫ
Над Прыпяццю шырокай і глыбокай Стаяць даўно пакінутыя хаты. Ніколі больш не будзе з гэтых вокнаў Гучаць над рэчкай голас немаўлятаў. Сюды прыйшоў з вятрамі напрадвесні Нуклідаў невядомых цэлы статак. І ў свет чужы ў аўтобусах павезлі З матулямі маленькіх немаўлятак. Папраўдзе нават свет не ведаў цэлы, Што гэты таямнічы мірны атам Рубцамі папсуе не толькі целы, Але і душы гэтым немаўлятам. І застанецца сотні год, няйначай, У памяці Чарнобыль той пракляты. Каторы год у Бараўлянах плачуць З матулямі ў палатах немаўляты. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|