|
QUI VADIS
Студзеньскі ранак, воглы і цяжкі, Быццам праз рэшата, сыплецца снег. Людзі, як здані, сунуцца важка: Бездараж, слота спынілі іх бег. Глянеш – і бачыш панурыя твары, Позірк застылы, нямы і пусты. А неба ўсцілаюць свінцовыя хмары, А ў душах – ні кроплі няма цеплаты. Вунь хтось паслізнуўся на коўзкай дарозе – Руку чалавеку трэба б падаць… Як быццам не бачым і моўчкі абходзім: Нам болькі чужыя зусім не баляць. Завея мацнее. За шэрай заслонай Ні твараў не бачна, не сумных вачэй. З-за шэрай заслоны гучыць як праклён нам: «Людское губляецца ў душах людзей». Віктар Кажура (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|