ВАЛАНЦЁР
Ён працаваў ад ранку да цямна
Старанна, нетаропка і прыгожа,
А думка ў галаве была адна:
«Даруй жа нам ўсім, Вялікі Божа!»

Ён аднаўляў будынкі для дзяцей,
Пашкоджаных Чарнобыльскаю хвалей,
3 ім побач было шмат другіх людзей,
Якія тут калісьці ваявалі.

Салдатам ён фашысцкім быў тады,
Але такой была яго краіна,
Народ нямецкі ў чорныя гады
Цяжкую памяць аб сабе пакінуў.

Ён з гэтым болем многія гады
Жыў і маліўся Богу на змярканні,
Каб некалі ізноў прыйсці сюды
Адкрыта, з чалавечым пакаяннем.

Чарнобыльская чорная вясна
Яго штурхнула ў гэта падарожжа.
Ён зараз тут працуе да цямна,
I думка ў галаве яго адна:
«Ратуй малых дзяцей, Вялікі Божа!»

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики