|
НЕ АСУДЖАЮ, А МАЛЮСЯ
Свет злы – яго не перайначыш. Ён прыніжае, душыць, б’е. Як быццам каля пекла скачам У танцы д’ябальскім усе. Уверх спяшаемся імкліва, Уніз ніколі не глядзім. Дабро ўжо стала нейкім дзівам. Ды і ў пачуццях – болей зім. Гады растрачаныя лічым, Яны ў нябыт пайшлі дарма. Багацце стала новым знічам – Не вера, што з глыбінь прыйшла. Мы забываемся на Бога, Руйнуем вечныя крыжы. Калі бяда або трывога – Тады крычым: “Дапамажы!” Згінаемся ў паклонах шчырых, Нам слёз імклівых не шкада… Так спадзяюцца людзі злыя На міласэрнагаХрыста. І зноў малю аб паратунку: Маёй краіне дай святла! Дай, Божа, ёй душу жывую. Каб Беларусь мая жыла. Валянціна Шчарбакова (г. Нясвіж)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|