РЫТМ СНЯЖЫНАК - ЯК ЗВОН ПСАЛЦIРЫ...
…Рытм сняжынак – як звон псалціры, струны гусляў… Даруй нам, Божа. Захавай душы нашы ў міры – Светлым Словам Тваім прыгожым. Каб праз цемру, што светам* клічам, праз зямлю, нябёсы, аблокі – Ты з’явіў нам Сваё Аблічча – І ў шлях блаславіў далёкі. Доўгі шлях – за святлом з Усходу – Віфлеемскае зоркі ззяннем – за якою валхвы-народы ўсё ідуць праз вякі-расстанні; Верны шлях – дзе Святло з Фавору – Незямное – з зямным зліецца, І – гаротным – жывой вадою ў душы грэшныя праліецца; Вечны шлях – ад зямлі пакутнай – у пакінуты сад Эдэмскі… Дзе ад попелу і атруты пакаяннем ачысцяцца сэрцы. * светам – па царк.-слав. і па-руску “миром” Ангеліна Дабравольская (Пухавіцкі раён)
автор - angelina :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|