ГІМН КНІЗЕ
Памяць людская, вопыт вякоў
Стаяць на паліцы кніжнай.
Нібыта салдаты, да тома том,
У бойцы з маной аблыжнай.
Цяжка паверыць, што тое было
Не з намі, а з простай кнігай:
Столькі нягодаў пажарам прайшло
Па душах радкоў і літар.

Спаліўшы на попел, нельга згубіць
Ні памяць, ні думак раскутых.
А кнігі? Кнігам і сёння баліць
Ад даўніх – балючых – пакутаў.

І нам праз вякі, праз люты агонь,
Паклёны прайшоўшы і вечнасць,
Раскрыюць старонку, нібыта далонь,
Ратуюць у нас чалавечнасць.

Віктар Кажура (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики