Пільніца
Патрухнелі платы, пакасіліся хаты… Адмірае у вёсцы жыццё з кожным днём. Час няспынна імчыць нейкім злыднем праклятым. Дзе збавенне? Дзе вечны наш дом? Тут і людзі ад працы цяжкое – калекі. Можа – год, можа – два, можа, болей гадоў – І адыдзе душа з гэтай вёскі навекі, На сцяжынах жыцця не пакіне слядоў. У крыжовыя дні буду шчыра маліцца На магілах, дзе продкі чакаюць ахвяр. Ах, як лёгка бывае ў жыцці памыліцца І як цяжка у цемры знайсці той ліхтар, Што асвеціць дарогу у вечнасць да Бога, Дзе матулі заўсёды чакаюць дзяцей. І туды ўжо не возьмеш з сабой анічога, Толькі памяць жывых, табе блізкіх людзей. Дажывае свой век мая родная вёска, І яе не кранае ніякі прагрэс. Каля хаты ў сястры зелянее бярозка І травой зарастае няходжаны лес. Наўчанкова Альдонія (г. Клецк)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|