У госці да сына
Спяшаў па горадзе дзядок
Праведаць сына і нявестку.
Вёз у кадоўбчыку мядок,
А ў хатульку – сальца шматок,
І з вёскі весткі.
Цягнік. Нядзелька.
Дзень святы.
Ад працы спачываюць рукі.
Уявілася: шчаслівы сын,
Ды больш – унукі.
Не ішоў, а сокалам ляцеў
Дзядулька, нібы ў маладосці.
І на парозе сын яго сустрэў:
«О, як ты, бацька, неспадзеў,
У нас жа сёння, бачыш, – госці».
З уздыхам дзверы адчыніў,
Сказаў (крыху нібы са злосцю):
«На кухні, бацька, адпачні.
Сам разумееш – госці!»
Гулі машыны на двары,
Посудам нявестка бразгатала…
І непатрэбны ім стары
Цішком паплёўся да вакзала…

Рунцэвіч Уладзімір (г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики