МАТУЛІ
Вялікае дзякуй табе, матуля,
За тое, што мне падарыла жыццё,
Яшчэ за душу тваю залатую,
Пяшчоту і ласку, любоў, пачуццё.

Дзякуй вялікі шчыраму сэрцу,
Якое ў жыццё мне напрамак дало
І паспрыяла глыбокаму сэнсу –
Душы берагчы дабрыню і святло!

Дзякуй вялікі мудрасці дзіўнай,
Якая мяне ад пакут зберагла
І навучыла быць чулай і пільнай,
Падняцца да мар свае крылы дала.

Я рукі твае цалую, матуля,
Ласкава хілю да цябе галаву,
Любоў у душы берагу святую,
Сваёй даражэнькай і любай заву.

Багамолава Зінаіда (г. Жодзіна)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики