|
МАМІНА ЎСМЕШКА
Калі трывожны вечар настае, І ні на крок бяда не адступае, О, як цябе мне, мама, не стае, О, як цябе мне, мама, не хапае! Я зразумела толькі праз гады, Тады, калі цябе са мной не стала, Я зразумела ўсё толькі тады, Як сэрца твае біцца перастала. Не далюбіла я цябе, а ты… Ты спадзявалася і ўсё чакала. Ляцелі ў вырай птушкамі гады, А на цябе ўсё часу не хапала. Даруй мне ўсе слязіначкі твае – Мне іх ніколі з памяці не сцерці. Я ведаю: тады не за сябе, А за мяне тваё балела сэрца. А мне заўсёды мроіцца адно: Што на знаёмай я стаю дарозе І зараз, як і некалі даўно, Мяне сустрэне мама на парозе. Чакаюць мамы нас, а час бяжыць. Ці мы такія, ці закон прыроды? Мы пачынаем імі даражыць, Як нас яны пакінуць назаўседы. Шмат зім і вёснаў з той пары прайшло, Ды сняцца мне майго дзяцінства сцежкі. Вачэй святло, пяшчотных рук цяпло І сонечная маміна усмешка. Бокша Людміла (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|