ПАМЯЦІ МАЦІ
З матчыных расказаў мне часамі,
Як наяве, хлыне жах вайны.
Цёмнымі бягомльскімі лясамі
Нібы з чорных нітак дываны.

Там хаваюцца ад немцаў людзі
(Родным домам сталі ім лясы!).
Невядома ім пакуль, што будзе…
Брэх сабак, фашыстаў галасы…

Уціскаюцца ў дрыгву вяскоўцы.
Колькі хопіць вытрымкі такой?
Толькі б выцерпець, маўчаць бясконца,
Не парушыць сцішаны спакой.

Раптам плач маленькага дзіцяці.
Гнеў і злосць спалоханых людзей.
Ціснула разгубленая маці
Немаўлятка да сваіх грудзей.

Шэптам папаўзлі тады загады,
Як вужакі-змеі па расе:
“Ты хутчэй павінна даць ей рады,
Бо загінем з-за яе мы ўсе”.

Рот дачкі заціснула хусцінкай,
А сама ўжо ледзь не галасіла.
І павісла тоненькай былінкай
Ручка, што за вопратку схапіла.

У самой жа сэрца халадзела,
Пацягнула холадам магілы.
На людзей ўжо болей не глядзела
І, здаецца, пакідалі яе сілы.

Ды сабраўшы волю ўсю рашуча,
Папаўзла нячутна ў старану,
Рукі абдзіраючы балюча,
Сэрцам праклінаючы вайну.

Кожны кусцік, дрэўца абмінае,
Як лісток асінавы дрыжыць.
Як малітву, ціха паўтарае:
“Мы з табой павінны, дочка, жыць”.

Вырасла дзяўчынка сінявокай,
Ды не абыйшла яна бяды!
Жудаснай той ноччу і далёкай
Страціла свой голас назаўжды.

Зноў вясна свае спрабуе крылы,
Шматгалоссем птушак лес звініць…
Толькі мёртвым не устаць з магілы,
Ды людское гора не забыць.

Ала Дзікая (в. Узрэчча, Дзяржынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики