НЕВЫПАДКОВА
З’явіўся ты зусім невыпадкова –
На тое воля Боская была.
Дзве пуцявіны розныя жыццёвыя
На скрыжаванні на адну звяла.

Каханне да цябе, як пакаранне,
Несцерпным болем у душы шчыміць.
І з вечара да золкага світання
Яно баліць, усе мацней баліць.

Ты Богам мне пасланы на пакуты.
Аб літасці малюся да знямення.
Ты да мяне, як ланцугом, прыкуты –
І мне няма ніякага збавення.

Душа чакае ласкі і пяшчоты,
За гэты грэх зямны – на ёй праклён.
Заўсёды будзе грэшнай адзінота.
Ей несці крыж пакут да скону дзён.

Бокша Людміла (г.Вілейка)


скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики