МАЛІТВА
Надзялі мяне, Божа, дабрадзейнаю сілай,
Каб яе ў сваім сэрцы ўсё жыццё я насіла,
Каб яна памагала сустракаць мне світанні
І надзею давала на любоў і каханне.

Не пакінь мяне, Божа, у душэўнай знямозе
І не дай разгубіцца на жыццёвай дарозе.
Дай здароўя, прашу, ты і дзецям, і ўнукам,
Каб ад працы ў іх не стамляліся рукі.

Уратуй мяне, Божа, ад жыцця на чужыне,
Хоць туды, спадзяюся, мяне лёс не закіне.
Надзялі мяне, Божа, і пяшчотай, і ласкай,
Не дазволь ты мне страціць пажыццёвую казку.

Надзялі мяне, Божа, дабрадзейнаю сілай,
Каб яе ў сваім сэрцы ўсё жыццё я насіла.
Каб яе ў сваім сэрцы ўсё жыццё я насіла,
Надзялі мяне, Божа, цудадзейнаю сілай.

Гасціловіч Зінаіда (в. Подберазь, Валожынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики