ЧАРНАБОГ
У пушчы над свяшчэннаю крыніцай
Абпалены маланкай навальніцы,
Парэпаны, нібы ласёвы рог,
Счарнелы і даўно забыты ўсімі
Тарчыць на выспе, нібы цыцка з вымя,
Абражаны, здзічэлы чарнабог.

Пад жалудамі вугалёвы спод
У дубняку. Пад выспай сотні год
Яму дзікі адвешваюць паклоны.
Даўно народ баяцца перастаў
І памяняў яго на крыж Хрыста,
І да царквы пайшоў за абаронай.

Што мог зрабіць бязрукі гэты бог,
Урослы напалову ў чорны мох?
Каму дапамагчы на гэтым свеце?
Забыты лёсам пасярод балот
Сярод карэнняў і гнілых калод,
Без промняў сонца пад дубовым веццем.

І ўсё ж, як чорны палец з падзямелля,
Нам наракае горкае пахмелле,
І быццам папярэджвае заўжды:
Калі ізноў народ забудзе Бога,
То рушыць да яго за дапамогай,
Бо больш ісці не будзе ўжо куды.

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики