СКАРЫНЕ
тэтрапціх

1
Усё пры табе – мазгі і рукі,
І славалюбства – ні на грош.
Не скамарохам ад навукі
Ва ўбранні пышным ад вяльмож,
Не модным лекар-прыліпалам
У фанабэрыстым вуллі? –
Ты стаў магутным п’едэсталам
Для помніка сваёй зямлі.

2
Стварыў для нас Кнігу і Герб – запаветную мару.
Нашчадкі захоплена творы твае разглядаюць,
Дзе Сонца і Месяц, змяняючы выразы твару,
Вандруюць з гравюры ў гравюру, жыццё назіраюць.

3
«Апостал», каноны, псалмы, акравершы
З лаціны – на мову дзядоў і бацькоў…
Ты быў і застаўся адзіны і першы
Ў адрозненне ад каралёў і цароў.

4
Дзіўны з будучыні госць – Часу ўпаўнаважаны –
Пранізаў трохмерны свет, як святла прамень.
Подзвіг Праметэеўскі здзейсніў, незаўважаны,
І сышоў ад мітусні ў яблыневы цень.

Мялешка Лілія (г. Клецк)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики