Цi гатова iсцi за Табой...
Цi гатова iсцi за Табой
Цераз поле, пагоркi i пушчы?
Праз шырокiя рэкi зiмой
I улетку скрозь спёку i сушу?
Падрыхтуюся йсці за Табой
Па абрывіста-коўзкаму схілу,
Сярод гоняў наперабой,
Павярнуўшыся з вузкіх развілак.
Так гатова ісці за табой
Па ўхабістай пыльнай дарозе,
Шлях прамнiсты пад поўняй рудой,
Будзе радасцю мне у знямозе.
Буду йсці за адзiным Табой,
Недзе гаць падрыхтуе развязку…
На абочыне сяду крутой,
I Тваёй дачакаюся ласкi.

Бордак Наталля (г. Нясвіж)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики