Малілася маці нячутна…
* * *
Малілася маці нячутна,
Малілася ціха, без слёз –
Ці, можа, за долю пакутну,
Ці, можа, за горкі чый лёс.

Прасіла у неба матуля,
Прасіла у сонца штодня,
Каб гэту малітву пачула
Дачушка – яе птушаня…

І ў словах малітвы апошняй
Усё чулася: “Доню, прыйдзі…
Хай сколюцца ногі на пожні –
Дадому дарогу знайдзі…

Як хораша зноў каля хаты
Вяргіні ды астры глядзяць!
І ягад у лесе багата,
Ды некаму ж іх пазбіраць…”

А веска зусім апусцела,
А лета пайшло на сыход…
Жанчына ў акенца глядзела,
Круціла жыццё калаурот.

Малілася маці нячутна…

Вольга Сакалова (Мінскій раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики