БАЦЬКАВА ХАТА
Бацькава хата,
Бацькоўскі парог.
Хай сберагаюць іх
Неба і Бог.
Месца святое
Сэрцам сагрэта.
Дзякуем маці
І бацьку за гэта.
Тут немаўлятка
Гайдалі ў калысцы,
Першыя словы
Гучалі калісьці.
Першыя слезы
І цуда усмешкі.
Першыя крокі
У траве на паўмежку.

Тут наша слава
І тут наша сіла,
Куды б ні кідала,
Куды б ні насіла.
Да родных дзвярэй
Я спіной прыхілюся,
Нібыта нанова
Душой нараджуся
Малы ты ці сталы,
Багаты ці бедны,
Забудуцца у хаце
І гора, і беды,
Бо месца намолена
Матчыным сэрцам,
Якое ў грудзях тваіх,
Сынавых, б,ецца.

Лебядзько Марыя (г. Стоўбцы)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики