ПАПЯРОВЫ ЗМЕЙ
Як маленства шанаваць не ўмеем,
Як імкнёмся хутчэй пасталець.
Дзятва папяровага змея
Запускае – балюча глядзець.
Мне б да малечы той прыхінуцца
І вяроўку выхапіць з рук,
Каб у маленстве зноў апынуцца.
Нельга. Скажуць: з глузду з’ехаў дзяцюк!
Мне б маленствам хоць раз наталіцца,
Ды яно ад мяне ўсё далей.
Начамі часта мне будзе сніцца
Незапушчаны папяровы змей.

Рунцэвіч Уладзімір
(г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики