СУМНЫ ТОСТ
Сустрэнемся, дружа, і келіх паднімем
За ўсё, чаму век не бываць:
За шэпты лясныя, за зоркі начныя –
За тыя, якім не заззяць,

За страчаны водар няўручанай ружы,
За словы, якіх не сказаць,
За цуда-краіны, дзе плошчы, як мроі,
Краіны, дзе нам не бываць.

Хай плавіцца свет за настыласцю шкла –
Мо, сум і адступіць паволі,
Бо ёсць усё ж нешта, чаго не зламаць
Ніякімі ўціскамі долі.

Яно існуе і жыве, быццам сон,
На самай мяжы зіхацення,
Што ахінае нябёсы і дол
У хуткай хвіліне натхнення.

І там, у сапраўднасці дзіўнага сну,
Пяе, як анёл, салавей,
Пра тую адзіную ў свеце, адну –
Пра ружу, што вечна цвіце.

Любанец Соф’я (г. Нясвіж)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики