Падарожныя па вайне...
Падарожныя па вайне
Мы змагаемся самi з сабою.
Табе цяжка цi позна мне
Пацалунак здабыць за гарою.
А што там, а цi сум спадзе
З майго сэрца празрыстай кропляй?
Час iшоў i яшчэ iдзе
За раскацiстым дожджыкам дробным.
Кiм жа быць мне на той вайне?
Можа,палкай каханкай, а можа
Быць сяброўкай цi скамянець? –
Усё адно – беражы, цябе, Божа!
I ўжо лёгка табе i мне –
Пераможнай цi мо прайграўшай…
Промень сонца не прамiне
У вачах забаўляцца нашых.

Бордак Наталля (г. Нясвіж)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики